VIII Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры» адбудзецца 21 і 22 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на аддзел сувязяў з грамадскасцю НББ.
Тэма гэтага года — «Бібліятэкі ва ўмовах пандэміі: новыя магчымасці, новыя рашэнні». «Кангрэс — аўтарытэтная пляцоўка для інфармацыйнага абмену бібліятэчнай супольнасці па пытаннях функцыянавання бібліятэк ва ўмовах пандэміі: нарматыўнага прававога забеспячэння, стратэгічнага планавання і праектнай дзейнасці, выкарыстання дакументнага фонду, лічбавай трансфармацыі бібліятэк, стварэння і прадастаўлення доступу да анлайн-рэсурсаў, арганізацыі абслугоўвання карыстальнікаў», — адзначылі ў установе.
У кангрэсе прымуць удзел больш за 300 дэлегатаў з Беларусі, Балгарыі, Германіі, Расіі, Украіны. «Гэта вядучыя спецыялісты бібліятэк, архіваў, музеяў, выдавецтваў, адукацыйных, навукова-даследчых устаноў і арганізацый, прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў, інфармацыйнай прадукцыі і прамысловага абсталявання для бібліятэк», — распавялі ў НББ.
У праграме канферэнцыі значацца пленарнае і секцыйныя пасяджэнні, прэзентацыі. Вынікам калектыўнага абмеркавання стане выпрацоўка рэзалюцыі па далейшаму развіццю бібліятэчнай справы ва ўмовах сучасных выклікаў.
Арганізатары — Міністэрства культуры і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/events/view/mezhdunarodnyj-kongress-biblioteka-kak-fenomen-kultury-projdet-v-nbb-464975-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nbb
[3] https://zviazda.by/be/tags/kangres
[4] https://zviazda.by/be/tags/navuka