У Барысаве нарад аховы затрымаў непаўналетняга, які спрабаваў двойчы выкрасці тавар з магазіна бытавой тэхнікі, паведамілі [1] ў МУС.
«14 кастрычніка ў адным з аб’ектаў буйнай гандлёвай сеткі спрацавала трывожная сігналізацыя. Да месца неадкладна быў накіраваны нарад Дэпартамента аховы. Персанал паказаў прыбылым супрацоўнікам на маладога чалавека, які двойчы спрабаваў скрасці тавар», — распавялі ў МУС.
Спярша падлетак вынес за вузел касавага разліку партатыўную калонку. Работнік крамы заўважыў гэта і вярнуў яго разам з выкрадзеным, папярэдзіўшы пра наступствы. Аднак маладога чалавека гэта не спыніла. Ён зноў паспрабаваў здзейсніць крадзеж: з’ехаць на адным з выстаўленых на продаж электрасамакатаў. У гэты раз персанал націснуў трывожную кнопку.
14-гадовы мясцовы жыхар быў дастаўлены ў аддзел міліцыі для разбору, растлумачыць прычыну сваіх паводзін не змог. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа.
Спасылкі
[1] https://t.me/s/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[3] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[4] https://zviazda.by/be/tags/padletak