На разгляд у суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да 35-гадовага гараджаніна, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 139 КК Рэспублікі Беларусь («Забойства»), распавялі [1] агенцтву «Мінск-Навіны» у пракуратуры Заводскага раёна.
У той дзень мужчына распіваў спіртное з сужыцелькай, пасля чаго паміж імі здарыўся канфлікт, і ён сышоў, прыхапіўшы з сабой кухонны нож. На вуліцы сустрэў знаёмага, з якім працягнуў выпіўку. Раптам яму патэлефанаваў былы муж сястры і расказаў, што сустрэў яго жонку ў краме ў кампаніі двух мужчын і што тыя накіраваліся ў адзін з двароў на вул. Ілімскай. Малады чалавек раззлаваўся і адправіўся высвятляць, з кім бавіць час сужыцелька.
Ён убачыў даму сэрца ў кампаніі былога 41-гадовага кавалера і пачаў абражаць. Той заступіўся за яе. Паміж імі завязалася бойка: у нейкі момант раўнівец апынуўся на зямлі, а зверху на ім сядзеў апанент і наносіў удары. Нечакана зламыснік выхапіў з кішэні штаноў нож і не менш як чатыры разы ўдарыў ім экс-каханага вернай. Адзін з удараў прыйшоўся ў вобласць сэрца. Пасля гэтага зламыснік уцёк.
Паранены мужчына падняўся з зямлі, зрабіў некалькі крокаў і страціў прытомнасць. Перапалоханая жанчына патэлефанавала ў хуткую, але медыкі якія прыбылі толькі канстатавалі яго смерць.
Неўзабаве супрацоўнікі міліцыі затрымалі падазраванага і даставілі ў Заводскае РУУС для далейшага разбіральніцтва. Як высветлілася, ён добра знаёмы вартавым парадку: меў адмоўныя характарыстыкі па месцы жыхарства, складаўся на ўчоце ў міліцыі і ў наркадыспансеры ў сувязі з прыхільнасцю да алкаголю. Акрамя таго, раней мужчына назіраўся ў псіханеўралагічным дыспансеры, так як меў схільнасць да суіцыду.
— Абвінавачаны займаўся грузаперавозкамі, быў зарэгістраваны ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Неаднаразова судзімы за разбой, невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду, пагрозу забойствам і прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў сужыцельцы, — распавяла намеснік пракурора Заводскага раёна Вікторыя Кунцэвіч. — Маючы не знятую і не пагашаную ва ўстаноўленым парадку судзімасць, грамадзянін на шлях выпраўлення не стаў, належных высноў для сябе не зрабіў і зноў здзейсніў наўмыснае злачынства.
Да вынясення прысуду абвінавачваны будзе знаходзіцца пад вартай.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/ranee-sudimyj-minchanin-iz-revnosti-ubil-byvshego-kavalera-sozhitelniczy/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva-z-reunasci
[3] https://zviazda.by/be/tags/prakuratura-zavodskaga-rayona
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava