У ААТ «Камволь» 21 кастрычніка адбудзецца дзень прадпрыемства, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
Мерапрыемства пройдзе з 10.00 да 13.00 па адрасе: вул. Маякоўскага, д.176.
Грамадзянам прапануюць працаўладкаванне па прафесіях: бухгалтар, спецыяліст па продажы, маркетолаг, кантралёр якасці, электрагазазваршчык, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, прадзільшчык, аператар абсталявання (грэбнечасальнага, роўнічнага, прамывачнага, стрыгальнага, матальнага, трасцільнага, круцільнага, істужачнага, усаджвальнага), кіроўца пагрузчыка і іншыя. Іншагароднім прадастаўляецца койка-месца ў інтэрнаце.
Суіскальнікам неабходна мець пры сабе пашпарт альбо іншы дакумент, які сведчыць асобу, працоўную кніжку і дакумент аб адукацыі.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/kamvol-predlozhit-vakansii-na-dne-predprijatija-21-oktjabrja-465125-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aat-kamvol
[3] https://zviazda.by/be/tags/mingarvykankam
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-pradpryemstva
[5] https://zviazda.by/be/tags/vakansii