Apple выпусціла зарадны адаптар і провад для MacBook Pro. Аксэсуары даступныя ў інтэрнэт-краме кампаніі, перадае [1] Лента.ру.
Разам са з’яўленнем новых MacBook Pro з «монабрывом» у Інтэрнэт-краме Apple дадалі аксесуары для камп’ютараў. Камплект уключае ў сябе адаптар, які падтрымлівае хуткую зарадку магутнасцю 140 ват, і двухметровы кабель з выхадамі USB-C і MagSafe. Паводле інфармацыі кампаніі, адаптар дазваляе зарадзіць 16-цалевую мадэль MacBook Pro да 50 працэнтаў за паўгадзіны.
Кошт самага дарагога адаптара для ноўтбукаў Apple складае 9900 рублёў. Двухметровы зарадны провад абыйдзецца ў 5490 рублёў. Такім чынам, камплект у суме будзе каштаваць 15 390 рублёў.
Аналагічныя зарадны адаптар і кабель даступныя і ў камплекце з новымі MacBook Pro, але толькі з 16-цалевай мадэллю. У скрынцы з 14-дзюймавым ноўтбукам будзе знаходзіцца звычайны адаптар, магутнасць якога не паказаная.
Анонс ноўтбукаў MacBook Pro адбыўся 18 кастрычніка. Новыя мадэлі атрымалі экраны Mini-LED з частатой 120 герц, чыпы M1 Pro і M1 Max, да 64 гігабайт аператыўнай і да 8 тэрабайт убудаванай памяці.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2021/10/20/overprice/
[2] https://zviazda.by/be/tags/macbook-pro
[3] https://zviazda.by/be/tags/apple
[4] https://zviazda.by/be/tags/aksesuary-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/internet-krama