У Маларыцкім раёне падчас калектыўнага загоннага палявання паранілі паляўнічага, паведамілі [1] БелТА ў Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Няшчасны выпадак адбыўся 17 кастрычніка каля 11.30 у паляўнічых угоддзях Маларыцкай раённай арганізацыі БТПР каля вёскі Арэхава. У калектыўным загонным паляванні на капытных удзельнічалі 14 чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі, жыхар Маларыцкага раёна некалькі разоў стрэліў у кірунку казулі, параніўшы пры гэтым карцеччу іншага паляўнічага, жыхара Брэста, які знаходзіўся на суседнім нумары.
Пацярпелага з агнястрэльнай раненнем у жывот аператыўна даставілі ў раённую бальніцу, дзе прааперавалі. У цяперашні час мужчына знаходзіцца ў шпіталі ў Брэсце.
Па факце здарэння праводзіцца праверка.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] http://belta.by/incident/view/v-maloritskom-rajone-vo-vremja-ohoty-ranen-muzhchina-465439-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/malarycki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/palyavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/strelba