У Камянецкім раёне сёння сутыкнуліся легкавы аўтамабіль і трактар, паведамілі ў ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Аварыя адбылася каля 10.50 на дарозе Р102 Высокае — Камянец — Кобрын. Паводле папярэдняй інфармацыі, 23-гадовая жыхарка Камянецкага раёна на аўтамабілі «Аўдзі» не выбрала бяспечную дыстанцыю і на 17-м км сутыкнулася з спадарожным трактарам, які ад удару з’ехаў у кювет.
У момант ДТЗ кіроўца і пасажыр легкавушкі былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, дзякуючы якім не пацярпелі. 55-гадовы трактарыст таксама не пацярпеў. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dai-uus-bresckaga-ablvykankama
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/kamyanecki-rayon