Больш за 70 цяжарных жанчын прышчапіліся ад COVID-19, паведаміла журналістам першая намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан, паведамляе [1] БелТА.
«З учорашняга дня мы пачалі падлік цяжарных жанчын, якія вакцынаваліся. Па тэлебачанні паказалі першую цяжарную жанчыну ў Мінску, якая пагадзілася, каб паказалі яе вакцынацыю. На сёння ўжо 71 цяжарная жанчына і шэсць кормячых мам нас пачулі. Яны пачулі нашы асцярогі», — сказала Алена Богдан.
Першы намеснік міністра дадала, што гэты крок сведчыць аб тым, што «яны хочуць захаваць сваё ўласнае жыццё, таму што іх жыццё патрэбнае іх будучым дзецям і дзеткам, якія ў іх толькі нарадзіліся».
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/bolee-70-beremennyh-zhenschin-privilis-ot-covid-19-465631-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/covid-19
[3] https://zviazda.by/be/tags/vakcynacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/cyazharnyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/alena-bogdan