У Гродне затрымалі іншагароднюю закладчыцу псіхатропаў, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У поле зроку аператыўнікаў наркакантролю трапіла 25-гадовая жыхарка Брэста. Мелася інфармацыя, што яна прыязджае ў Гродна, каб рабіць закладкі наркотыкаў. «Падчас чарговай закладкі яе затрымалі. У тэлефоне падазраванай выяўленая інфармацыя пра месцазнаходжанне 90 скруткаў, якія ў далейшым канфіскоўваліся. Згодна з заключэннем эксперта ўнутры знаходзілася асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-PVP», — распавялі ў міліцыі.
Дзяўчына паведаміла, што наркотыкі атрымала ў адной з інтэрнэт-крам, куды ўладкавалася распаўсюднікам. Гэта быў ужо другі яе візіт у Гродзенскую вобласць. Падчас ператрусу ў яе канфіскавалі 30 г альфа-PVP.
Дзеянні падазраванай кваліфікаваныя паводле ч. 3 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).
Фота УУС Гродзенскага аблвыканкама
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/zakladchitsu-psihotropov-zaderzhali-v-grodno-465663-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/uus-grodzenskaga-ablvykankama
[3] https://zviazda.by/be/tags/grodzenskaya-voblasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[5] https://zviazda.by/be/tags/zakladki