Расіянка Ангеліна Мельнікава выйграла золата чэмпіянату свету па спартыўнай гімнастыцы, які праходзіць у Кітакюсю (Японія), паведамляе [1] БелТА.
Прадстаўніца Расіі вызначылася ў асабістым мнагаборстве. Па выніках фіналу яна набрала 56,632 бала. Астатнія месцы на п’едэстале занялі амерыканкі. Срэбра на рахунку Лін Вонг — 56,340 бала. Бронзу выйграла Кайла Дічелла — 54,566 бала.
Усяго на турніры выступаюць 300 гімнастаў з 56 краін, якія разыграюць 12 камплектаў узнагарод: 7 у мужчын і 5 у жанчын.
На посталімпійскіх турнірах не разыгрываюцца ўзнагароды ў камандным мнагабор’і. Фінальныя старты ў асабістым мнагабор’і ў мужчын пройдуць 22 кастрычніка. Вырашальныя змаганні ў асобных відах праграмы планетарнага форуму намечаны на 23-24 кастрычніка.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/rossijskaja-gimnastka-angelina-melnikova-vyigrala-chm-v-mnogoborje-465677-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-svetu
[3] https://zviazda.by/be/tags/spartyunaya-gimnastyka