Навукоўцы з Прынстанскага універсітэта высветлілі, чаму афрыканскія сланы сталі нараджацца без біўняў. Біёлагі вывучылі, які генетычны механізм стаіць за працэсам страты, паведамляе [1] «МИР24».
Імклівыя эвалюцыйныя змены пачалі адбывацца ў 1977-1992 гадах, калі вялося інтэнсіўнае браканьерства дзеля слановай косці. У гэты час у Мазамбіку ішла грамадзянская вайна. Падчас ваеннага канфлікту абодва бакі залежалі ад продажаў здабытых костак, так як для баявых дзеянняў былі патрэбныя грошы.
І гэта скараціла папуляцыю сланоў прыкладна на 90%. Менавіта з-за павальнага знішчэння жывёл, лічаць, даследчыкі, многія самкі сучасных сланоў ўжо з нараджэння не маюць біўняў, так як гэта падвышала іх шанцы выжыць у мінулым.
Эксперты таксама вывучылі геном сланоў. Дзякуючы гэтаму ўдалося выявіць некалькі генаў, якія могуць быць адказныя за гэта, уключаючы ген AMELX. Дарэчы, у людзей дадзены ген звязаны з прыгнётам росту бакавых разцоў, якія адпавядаюць слановым біўні.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://mir24.tv/news/16479979/uchenye-vyyasnili-pochemu-afrikanskie-slony-stali-rozhdatsya-bez-bivnei
[2] https://zviazda.by/be/tags/navuka
[3] https://zviazda.by/be/tags/slany
[4] https://zviazda.by/be/tags/znishchenne