У Пінску пры пажары ў кватэры работнікі МНС выратавалі мужчыну, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС.
Інфармацыя аб пажары ў кватэры чатырохпавярховага жылога дома паступіла выратавальнікам 22 кастрычніка ў 18.08. Да месца выкліку былі накіраваныя падраздзяленні МНС, якія выявілі моцнае задымленне. «Наша аддзяленне паднялася на паверх па аўталесвіцы. На балконе ўбачылі мужчыну, спрабавалі выратаваць яго, але ён усяляк адмаўляўся спускацца ўніз. У гэты час у кватэру ў складзе звяна газадымаахоўнай службы ўвайшлі калегі, якія вывелі гаспадара на вуліцу», — распавёў начальнік змены пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 1 Пінскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Каленчук.
Непрацуючы гаспадар кватэры 1971 года нараджэння быў шпіталізаваны з атручваннем прадуктамі гарэння.
Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Агонь пашкодзіў мэблю, балконную раму, пасцельныя прыналежнасці, апынуліся закураны сцены і столь у аднапакаёвай кватэры. Прычына ўзгарання высвятляецца.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/pri-pozhare-kvartiry-v-pinske-rabotniki-mchs-spasli-muzhchinu-465999-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/pinsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[5] https://zviazda.by/be/tags/vyratavalniki