Народная артыстка РСФСР Таццяна Бестаева, якая выканала ролі ў савецкіх фільмах «Цені забытых продкаў», «Матрос з «Каметы» і «Сем старых і адна дзяўчына», сёння памерла, паведаміла [1] ТАСС кіраўнік прэс-службы Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Массавета Таццяна Горына.
«Таццяна Бестаева памерла сёння раніцай пасля працяглай хваробы», — сказала суразмоўца агенцтва.
Артыстка нарадзілася 13 чэрвеня 1937 году. У 1961 годзе скончыла УДІК. З 1961 года працавала ў Тэатры ім. Массавета. У 1976 годзе атрымала званне заслужанай артысткі РСФСР, у 1990 годзе — народнай артысткі РСФСР. Была ўзнагароджана ордэнам Дружбы, з’яўлялася лаўрэатам прэміі «Тэатральная вясна» за ролю Капы ў спектаклі «Удовін параход».
У ліку яе найбольш вядомых кінапрац — роля Палагны ў фільме «Цені забытых продкаў» (1964), а таксама ролі ў такіх карцінах, як «Матрос з «Каметы» (1958), «Чалавек ідзе за сонцам» (1961), «Сем старых і адна дзяўчына» (1968), «Дні хірурга Мішкіна» (1976) і інш.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/kultura/12745553
[2] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-bestaeva
[3] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[4] https://zviazda.by/be/tags/kino