На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі сёння праходзяць чарговыя сустрэчы 27-га тура, паведамляе [1] БелТА.
Лідар першынства салігорскі «Шахцёр» абыграў у гасцях «Віцебск» з лікам 2:1, зрабіўшы чарговы крок да другога запар чэмпіёнскага тытула. Усе мячы ў гэтай сустрэчы былі забітыя ў першай палове — у складзе пераможцаў галы ў актыве Мілаша Сатары і Ігара Івановіча, у гаспадароў вызначыўся Руслан Цевераў.
З такім жа вынікам футбалісты «Слуцка» абыгралі на сваім полі «Смаргонь». Пазней «Гомель» у сябе дома сустрэнецца са сталічным «Энергетык-БДУ», а ў Брэсце мясцовае «Дынама» будзе сапернічаць з «Іслаччу» з Мінскага раёна.
Учора барысаўскі БАТЭ перамог на выездзе гродзенскі «Нёман» з вынікам 2:0. Абодва мячы былі забітыя ў другой палове сустрэчы — на зыходзе гадзіны гульнявога часу лік адкрыў Дзмітрый Юсаў, а на 88-й хвіліне Яўген Яблонскі ў другі раз патрапіў у вароты Сяргея Курганскага.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/shahter-obygral-vitebsk-v-matche-chempionata-belarusi-466032-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/shahcyor-2
[3] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk-3
[4] https://zviazda.by/be/tags/futbolny-chempiyanat-belarusi