Медыцынская маска эфектыўная ў 95% і больш выпадкаў, паведаміў намеснік міністра аховы здароўя — галоўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка ў праграме «Пытанне нумар адзін» на тэлеканале [1] «Беларусь 1».
«Медыцынская маска эфектыўная ў 95% і больш выпадкаў. Калі мы гарым аб марлевай павязцы, то, вядома, эфектыўнасць нашмат ніжэй — 50% і вышэй», — сказаў Аляксандр Тарасенка.
Паводле яго слоў, медыцынскія маскі ў першую чаргу патрэбныя тым, хто адчувае тыя ці іншыя праявы вострых рэспіраторных інфекцый. «Гэта цалкам можа быць і COVID-19. Па назіраннях, якія мы праводзім на працягу двух гадоў, вельмі шмат насельніцтва пераносіць гэта захворванне ў бессімптомнай форме. Таму гаварыць з упэўненасцю, што не хворы, нельга», — адзначыў намеснік міністра.
«Таму мы рэкамендуем нашэнне масак у грамадскіх месцах як тым, хто адчувае недамаганне, так і тым, хто адчувае сябе здавальняюча», — сказаў Аляксандр Тарасенка.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.tvr.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/medycynskaya-maska
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/urach
[5] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-tarasenka-0