Тэатральны фестываль «Восеньскі калейдаскоп» працягнуўся ў Батанічным садзе 24 кастрычніка. Напярэдадні гледачы ўжо паглядзелі музычныя казкі і выступленні беларускіх артыстаў, а ў нядзелю ўвечары іх чакае джазавы канцэрт, паведамляе [1] агенцтва «Мінск-Навіны».
Па словах галоўнага рэжысёра Моладзевага тэатра эстрады Івана Клешчанка, у суботу раніцай на фестывалі быў паказаны дзіцячы мюзікл «Катавасія і Пёсасторыя», а ўвечары адбыўся канцэрт «Ёсць толькі імгненне», падрыхтаваны артыстамі да Дня маці, — у яго ўвайшлі песні з любімых беларусамі кінафільмаў.
З 12 да 14 гадзін 24 кастрычніка гледачы маглі ўбачыць тэатралізаванае прадстаўленне з арыгінальным сюжэтам «Маша і Мядзведзь. Вялікія прыгоды ». А а 16:00 гасцям прадставяць праграму «Джазавая восень у батанічным садзе».
Прэв'ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/festival-osennij-kalejdoskop-prodolzhaetsya-v-botanicheskom-sadu-chto-mozhno-uvidet-24-oktyabrya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vosenski-kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/batanichny-sad
[4] https://zviazda.by/be/tags/festyval