ДТЗ з удзелам нецвярозага пешахода здарылася днём 24 кастрычніка на вул. Свярдлова ў Мінску, паведамілі [1] ў сталічнай ДАІ.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Ford рухаўся ў напрамку вул. Маякоўскага. Каля 12.40 паблізу дома № 32 на вул. Свярдлова ён збіў мужчыну, які пераходзіў дарогу ў неналежным для гэтага месцы. Пешаход быў п’яны. У выніку ДТЗ ён атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў медустанову.
На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела Дзяржаўтаінспекцыі Ленінскага раёна і следча-аператыўная група ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Праводзіцца праверка.
Прэв'ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk/11894
[2] https://zviazda.by/be/tags/dai
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz-z-udzelam-necvyarozaga-peshahoda
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhautainspekcyya