Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (109-ы нумар сусветнага рэйтынгу) паспяхова правёў першы матч кваліфікацыйнага этапа турніру катэгорыі АТР-250 у расійскім Санкт-Пецярбургу з прызавым фондам $ 863,7 тыс., паведамляе [1] БелТА.
Сёння ў першым крузе беларус абыграў у двух сэтах прадстаўніка Босніі і Герцагавіны Даміра Джумхур (137) — 6: 1, 7: 6 (8: 6). Заўтра ў вырашальным матчы за выхад у асноўную сетку сапернікам Ягора Герасімава будзе малдаўскі тэнісіст Раду Албот (120).
Таксама заўтра яшчэ адзін беларус Ілья Івашка (43) у 1/16 фіналу сустрэнецца з прадстаўніком Сербіі Ласла Дьере (53). Пераможца гэтай гульні ў другім крузе згуляе з расійскім тэнісістам Андрэем Рублёвым (6).
Спаборніцтвы ў Санкт-Пецярбургу завершацца 31 кастрычніка.
Прэв'ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/egor-gerasimov-pobedil-na-starte-turnira-v-sankt-peterburge-466082-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/yagor-gerasimau
[3] https://zviazda.by/be/tags/turnir
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyaliki-tenis