Сямідзённы паказчык распаўсюджвання каронавіруса ў Германіі ўпершыню з сярэдзіны траўня перавысіў адзнаку ў 100 выпадкаў на 100 тыс. чалавек, паведаміў берлінскі Інстытут вірусалогіі імя Роберта Коха, інфармуе ТАСС.
Як адзначаецца, гэты паказчык сёння склаў 106,3. У канцы мінулага тыдня ён быў на ўзроўні 72,7. У апошні раз парог у 100 выпадкаў заражэння на працягу сямі дзён на 100 тыс. жыхароў перавысілі 13 траўня.
За апошнія суткі ў краіне зарэгістраваны 13 732 выпадкі заражэння COVID-19. У апошнія дні іх колькасць паслядоўна расце, што звязана з вяртаннем грамадзян з адпачынкаў у сувязі з восеньскімі школьнымі канікуламі.
Сямідзённы паказчык распаўсюджвання каронавіруса ў Германіі да гэтага часу быў асноўным крытэрыям пры выбары абмежавальных мер з боку ўладаў. Аднак цяпер вырашаюць і іншыя фактары, перш за ўсё запоўненасць аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі і адсотак прышчэпленых грамадзян.
Прэв'ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/germaniya-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/covid-19
[3] https://zviazda.by/be/tags/pakazchyk-raspausyudzhvannya-karonavirusa