Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў верасні склала Br1442,7, паведамілі [1] БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У жніўні сярэдняя заработная плата работнікаў складала Br1463,2, у ліпені — Br1471,7.
У разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе сталіца: сярэдняя зарплата мінчан у верасні была Br2009,9 (тэмп росту рэальнай зарплаты да верасня мінулага года — 101,5%). У Мінскай вобласці яна склала Br1435,8 (105,0%), Гомельскай — Br1299,2 (104,2%), Гродзенскай — Br1246,9 (102,6%), Брэсцкай — Br1247,4 (103,9%), Віцебскай — Br1217,1 (104,1%), Магілёўскай — Br1180,6 (103,3%).
Больш за ўсё атрымлівалі работнікі такіх сфер, як інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (Br5582,4), дзейнасць пасажырскага паветранага транспарту (Br3273,8) і дзейнасць грузавога паветранага транспарту (Br2556,1), дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (Br3745,3), горназдабыўная прамысловасць (Br2686,7), вытворчасць хімічных прадуктаў (Br2263,5), вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (Br2371,7), навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне тэхнічных навук (Br2231,3), інжынерна- тэхнічнае праектаванне і прадастаўленне тэхнічных кансультацый у гэтай галіне (Br2212,1), дзейнасць у галіне тэлекамунікацый (Br2130,6).
Менш за ўсё налічана работнікам цырульняў і салонаў прыгажосці (Br686,5), сферы творчай дзейнасці і забаў (Br791,3), бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў у галіне культуры (Br823,2), тым, хто займаецца даглядам у спецыялізаваных установах і прадастаўленнем сацыяльных паслуг (Br788,2).
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/srednjaja-zarplata-v-belarusi-v-sentjabre-sostavila-br14427-466242-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/syaredni-zarobak
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika
[4] https://zviazda.by/be/tags/statystyka