Выбух разбурыў некалькі кватэр на двух паверхах жылога дома ў Набярэжных Чоўнах ў Татарстане, паведамілі [1] ТАСС у экстраных службах.
Выбух адбыўся ў панэльнай пяціпавярхоўцы ў доме 48/21 у Новым горадзе. «Па папярэдніх дадзеных, разбураныя шэсць кватэр на двух апошніх паверхах», — дадала крыніца.
Пацярпелі чатыры чалавекі, 32 эвакуіраваны, паведамілі ў прэс-службе МНС. Некалькі чалавек могуць знаходзіцца пад заваламі.
«Папярэдне, у доме адбылася ўцечка газу. Эпіцэнтр выбуху выяўляецца», — сказалі ў экстраных службах.
«Па папярэдніх дадзеных, у кватэры на чацвёртым паверсе пяціпавярховага панэльнага жылога дома адбыўся выбух газапаветранай сумесі. Пашкоджаны перакрыцця паміж чацвёртым і пятым паверхамі», — удакладнілі ў міністэрстве. У МНС дадалі, што дадзеныя аб пацярпелых высвятляюцца.
На месцы здарэння працуюць прадстаўнікі ўсіх аператыўных службаў.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/12757485
[2] https://zviazda.by/be/tags/naberazhnyya-chouny
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybuh
[4] https://zviazda.by/be/tags/nadzvychaynae-zdarenne