Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік 25 кастрычніка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяоюном, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
«Сяргей Алейнік павіншаваў Се Сяоюна з 50-годдзем аднаўлення законных правоў Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўручыў адпаведнае віншавальнае пасланне ад імя міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея на адрас члена Дзяржсавета, міністра замежных спраў КНР Ван І», — гаворыцца ў паведамленні беларускага Міністэрства замежных спраў.
На сустрэчы намеснік міністра знешнепалітычнага ведамства і пасол таксама абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях.
Спасылкі
[1] https://www.mfa.gov.by/press/news_mfa/f2101c94cdd90c70.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[4] https://zviazda.by/be/tags/syargey-aleynik