Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (109-ы нумар сусветнага рэйтынгу) завяршыў выступленне на турніры катэгорыі АТР-250 у расійскім Санкт-Пецярбургу з прызавым фондам $863,7 тыс., паведамляе [1] БелТА.
Сёння ў 1/16 фіналу беларус, які прабіўся ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, за паўтары гадзіны прайграў амерыканцу Макензі Макдональду (56) — 5:7, 4:6.
Лепшы беларускі тэнісіст Ілья Івашка (46) у матчы першага раўнда перамог у дзвюх партыях прадстаўніка Сербіі Ласла Д’еры (52) — 6:3, 6:2. Заўтра ў паядынку за выхад у чвэрцьфінал Івашка сустрэнецца з шостай ракеткай планеты расіянінам Андрэем Рублёвымэ
На старце парнага разраду Ілья Івашка і казахстанскі тэнісіст Андрэй Бублік сустрэнуцца з казахстанска-манакскім тандэмам Андрэй Голубеў / Х’юга Ніс. Беларус Андрэй Васілеўскі і ізраільцянін Ёнатан Эрліх згуляюць з бразільска-брытанскай парай Бруна Саарэс / Джэймі Марэй.
Спаборніцтвы, якія праходзяць на хардавых кортах піцерскай «Сібур Арэны», завершацца 31 кастрычніка.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/egor-gerasimov-proigral-v-116-finala-turnira-v-sankt-peterburge-466463-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tenis
[3] https://zviazda.by/be/tags/yagor-gerasimau
[4] https://zviazda.by/be/tags/ilya-ivashka