Урад павялічыў фінансаванне дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў у 2021 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 26 кастрычніка № 609, якая сёння афіцыйна апублікавана [1] на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам, на Br30 млн павялічаны аб’ём фінансавання мерапрыемстваў, якія прадугледжваюць набыццё маёмасці для яго перадачы ў лізінг, у рамках указа «Аб фінансаванні закупкі сучаснай тэхнікі і абсталявання». Цяпер на гэтыя мэты ААТ «Банк развіцця» накіруе Br730 млн.
Такім чынам агульная сума фінансавання банкам дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў на бягучы год павялічана да Br1, 273 млрд.
Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://pravo.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/urad
[3] https://zviazda.by/be/tags/finansavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhpragramy
[5] https://zviazda.by/be/tags/merapryemstvy
[6] https://zviazda.by/be/tags/aat-bank-razviccya