У Стаўбцах «мініравалі» вакзал, падазроны ўстаноўлены, паведамілі [1] ў МУС.
«Раніцай 24 кастрычніка ў РАНС патэлефанаваў малады чалавек. Прадставіўшыся работнікам аўтастанцыі, ён паведаміў, што на службовую электронную пошту прыйшоў ліст аб наяўнасці ў будынку выбуховага прыстасавання. Пасажыры і работнікі былі эвакуіраваны, а сапёры праверылі тэрыторыю — небяспечных прадметаў не знойдзена», — расказалі ў МУС.
Міліцыянеры высветлілі, што тэлефанаваўшы — 19-гадовы беспрацоўны. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа за заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы. Матывы ўчынку высвятляюцца.
Фігурант раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за аналагічнае злачынства («мініраваў» станцыю метро «Малінаўка»).
Праваахоўнікі нагадваюць: вінаваты ў заведама непраўдзівым паведамленні аб небяспецы абавязаны кампенсаваць затраты па прадухіленню неіснуючай пагрозы і расходы, звязаныя з парушэннем функцыянавання прадпрыемстваў і арганізацый.
Прэв'ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.mvd.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/ilzheminiravanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/mus
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava