У Баранавічах міліцыянеры па гарачых слядах затрымалі падазраванага ў крадзежы, паведамляе [1] УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Інцыдэнт здарыўся ўвечары 29 верасня. У Баранавіцкі ГАУС патэлефанаваў мужчына і расказаў, што на яго напалі. Невядомы ў масцы ўварваўся ў дом, збіў гаспадара, звязаў яму рукі капронавай сцяжкай, выкраў больш як Br7 тыс. і ўцёк.
На месца здарэння адразу ж выехаў найбліжэйшы экіпаж аддзела аховы. Удакладніўшы прыкметы падазраванага, група затрымання перадала інфармацыю ў ГАУС для арганізацыі аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. На пошукі зламысніка праваахоўнікам спатрэбілася каля 20 хвілін: ён схаваўся ў кустах на суседняй вуліцы. Пры сабе ў 37-гадовага раней судзімага мясцовага жыхара былі знойдзены выкрадзеныя грошы, пальчаткі і нож.
Начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Алег Шулякоўскі сёння ўручыў міліцыянерам, якія вызначыліся, ганаровыя ўзнагароды — нагрудны знак «За заслугі».
Спасылкі
[1] https://brest.mvd.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/baranavichy
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminal