Персанальная выстава пейзажыста і аўтара герба Магілёўскай вобласці Паўла Дзімітрыядзі адкрыецца сёння ў абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава, расказалі [1] ва ўстанове культуры.
«Персанальная выстава Паўла Дзімітрыядзі „Ад роднай зямлі, з роднай крыніцы“ прымеркавана да 60-гадовага юбілею мастака, — адзначылі ў музеі. — У экспазіцыю ўвойдзе каля 30 твораў, створаных у розныя перыяды творчасці майстра. Работы выкананы ў розных жанрах і тэхніках, якія раскрываюць творчую індывідуальнасць аўтара, наглядна дэманструючы яго прафесіяналізм і высокую культуру жывапісу».
Выстава стала своеасаблівым вынікам шматгадовай і карпатлівай работы жывапісца. Вялікая частка прадстаўленых на ёй твораў адлюстроўвае непаўторную прыгажосць беларускай прыроды. Аднак тут можна ўбачыць і паўднёвыя марскія краявіды: майстар мае грэчаскія карані і каларытныя замежныя ландшафты таксама не пакідаюць яго абыякавым. «Павел Дзімітрыядзі піша карціны, напоўненыя асаблівым трапятаннем, натхненнем і сапраўднай прасветленай любоўю да роднай зямлі, — расказалі ў музеі. — Краявіды для мастака ўжо даўно сталі мікракосмам і сувяззю з духоўным светам, выказваннем сваёй філасофіі і адносін да жыцця».
Павел Дзімітрыядзі з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх пленэраў, якія ў розны час праводзіліся як у Беларусі, так і за яе межамі.
Прэв'ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://maslenikov.by/event/%d0%b0%d0%b4-%d1%80%d0%be%d0%b4%d0%bd%d1%8b%d0%b9-%d0%b7%d1%8f%d0%bc%d0%bb%d1%96-%d0%b7-%d1%80%d0%be%d0%b4%d0%bd%d0%b0%d0%b9-%d0%ba%d1%80%d1%8b%d0%bd%d1%96%d1%86%d1%8b-%d0%bf%d0%b5%d1%80%d1%81/
[2] https://zviazda.by/be/tags/persanalnaya-vystava
[3] https://zviazda.by/be/tags/paul-dzimitryyadzi
[4] https://zviazda.by/be/tags/ad-rodnay-zyamli
[5] https://zviazda.by/be/tags/z-rodnay-krynicy