Яго трансляцыя адбудзецца 30 кастрычніка ў анлайн-фармаце на афіцыйным YouTube канале ВНУ. Пачатак у 18.00. Паўтарагадзінная праграма стане сімвалічным завяршэннем вялікага цыкла мерапрыемстваў, прымеркаванага да 100-годдзя найстарэйшай ВНУ краіны. Дзякуючы выбранаму фармату паглядзець канцэрт змогуць усе ахвотныя з любой кропкі свету ў зручны для іх час.
Адкрые праграму рэктар БДУ Андрэй Кароль, які праз відэазварот павіншуе ўвесь калектыў з юбілейнай падзеяй.
Свае музычныя віншаванні падораць «юбіляру» Руслан Аляхно, Іван Буслай і мужчынскі вакальны ансамбль БДУ «Галант». У суправаджэнні Народнага аркестра народных інструментаў БДУ прагучаць вядомыя рамансы на рускай, беларускай, іспанскай і італьянскай мовах. Сярод іх кампазіцыі «Сівы конь», «Вочы чорныя», «Con te partiro», «Besame mucho», «O sole mio», «Дарогай доўгаю» і іншыя.
Арганізатарам мерапрыемства выступае ўпраўленне па справах культуры БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[2] https://zviazda.by/be/tags/yubiley
[3] https://zviazda.by/be/tags/kancert