Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ нумар 424, якім уносяцца змяненні ў шэраг указаў кіраўніка дзяржавы, паведаміл [1]і ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакументам, у прыватнасці, прадугледжваецца рэалізацыя нормаў новых кодэксаў аб адміністрацыйнай адказнасці: удакладняюцца спасылкі на артыкулы, кампетэнцыя дзяржаўных органаў па вядзенні адміністрацыйнага працэсу.
Акрамя таго, актуалізуецца склад Міжведамаснай камісіі па вызваленні юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў ад адміністрацыйных спагнанняў і выплаты пеняў з улікам кадравых змяненняў, якія адбыліся.
Адначасова ўказам скарэкціраваны асобныя дакументы ў частцы замены скасаванага паняцця «мінімальны спажывецкі бюджэт» на адзіны сацыяльны нарматыў — бюджэт пражытачнага мінімуму ў эквівалентным памеры.
Шэраг указаў і іх структурных элементаў, палажэнні якіх на сёння поўнасцю рэалізаваны ў заканадаўстве, прызнаюцца страціўшымі сілу.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/ukazom-prezidenta-usovershenstvovano-zakonodatelstvo-o-edinom-socialnom-normative
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukaz
[4] https://zviazda.by/be/tags/adziny-sacyyalny-narmatyu