Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 кастрычніка падпісаў Указ № 420, які прадугледжвае карэкціроўку Указа № 274 ад 13 чэрвеня 2005 года «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку накіравання ў службовыя камандзіроўкі за мяжу», паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент удасканальвае парадак накіравання работнікаў дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый у замежныя камандзіроўкі, у тым ліку з улікам работы па пераразмеркаванню паўнамоцтваў паміж органамі ўлады.
Указам удакладняюцца прынцыпы, якімі павінны кіравацца службовыя асобы пры прыняцці рашэнняў аб камандзіраванні. У прыватнасці, у разуменне рэзультатыўнасці службовых камандзіровак за мяжу ўключаецца дасягненне вынікаў па нарошчванню і дыверсіфікацыі экспарту беларускіх тавараў, забеспячэнне імпартазамяшчэння і энергетычнай бяспекі.
Таксама Указам выключаецца неабходнасць узгаднення з Прэзідэнтам рашэнняў аб камандзіраванні намеснікаў Прэм’ер-міністра, Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і намеснікаў іншых асоб, якія займаюць вышэйшыя дзяржаўныя пасады.
Дакументам прадугледжана, што Савет Міністраў будзе штогод аналізаваць эфектыўнасць камандзіровак кіраўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый, падпарадкаваных Ураду.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/ukazom-prezidenta-izmenen-poryadok-napravleniya-chinovnikov-v-sluzhebnye-komandirovki-za-granicu
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukaz
[4] https://zviazda.by/be/tags/chynouniki