Магчыма, гэта фота, зробленае карэспандэнтам БелТА, стане калісьці ілюстрацыяй у падручніках гісторыі да радкоў пра тое, як было і як быць не павінна. Пакуль жа гэта сучаснасць. Лістапад. На вуліцы холад. Хлопчык, якому не больш за два гады, на фоне вогнішча, каля якога грэюцца гэткія самыя, як ён, бежанцы з Блізкага Усходу. Ён яшчэ не ведае, што ў яго няма дома, не ведае, што яго бацькі прыйшлі з ім на мяжу Еўрасаюза шукаць лепшай долі. Усё, што яму патрэбна сёння, — быць накормленым, у цяпле і ў бяспецы. Але нават гэтых элементарных рэчаў людзі, што знаходзяцца па той бок мяжы, даць яму і іншым гаротным дзецям не хочуць... Ужо на гэтым, апісваючы міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы, можна ставіць кропку. Хіба дадаць яшчэ, што на двары ХХІ стагоддзе, а там, за мяжой, за плотам, які наспех паставілі, каб бараніцца ад такіх вось «парушальнікаў», пачынаецца самая «гуманная і дэмакратычная цывілізацыя».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya