Участковыя інспектары Мінскай вобласці атрымалі сёння 19 новых службовых аўтамабіляў падчас урачыстага сходу да іх прафесійнага свята, якое праходзіць ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама.
На мерапрыемстве каля 30 лепшых участковых інспектараў міліцыі Мінскай вобласці атрымалі граматы і падзякі ад Міністэрства ўнутраных спраў і Мінаблвыканкама.
Новыя машыны адправяцца ў Барысаў, Валожын, Клецк, Капыль, Лагойск, Любань, Пухавічы, Слуцк, Смалявічы, Салігорск, Старыя Дарогі, Стоўбцы, Чэрвень, Нясвіж, Маладзечна, Дзяржынск, Жодзіна (2 аўтамабілі) і Мінскі раён.
Раман КЛЮЧЫН
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/raman-klyuchyn
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh
[4] https://zviazda.by/be/tags/uchastkovyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/autamabili