Касмічны карабель «Прагрэс МС-17» паспяхова зведзены з арбіты і затоплены ў несуднаходным раёне Ціхага акіяна. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Раскосмасу, паведамляе [1] БелТА.
«Грузавы карабель „Прагрэс МС-17“, які адстыкаваўся сёння днём ад МКС, затоплены ў несуднаходнай частцы Ціхага акіяна», — паведамляе дзяржкарпарацыя Twitter.
Раней прэс-служба Раскосмасу паведаміла, што рухавікі карабля ўключыліся на тармажэнне для ўваходу ў шчыльныя пласты атмасферы, а незгаральныя элементы будуць затоплены ў 1,8 тыс. км ад горада Велінгтона і 7,7 тыс. км ад горада Сант’яга.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/kosmicheskij-korabl-progress-ms-17-uspeshno-zatoplen-v-tihom-okeane-471569-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kasmichny-karabel
[3] https://zviazda.by/be/tags/pragres-ms-17
[4] https://zviazda.by/be/tags/raskosmas