У суботу 27 лістапада Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук запрашае мінчан і гасцей сталіцы на закрыццё восеньскага сезона і квэст-паляванне з падарункамі.
Любы госць зможа ў гэты дзень паспрабаваць сябе ў якасці шукальніка: на пэўнай тэрыторыі сада можна будзе знайсці стыкеры з жабкамі і потым абмяняць іх на падарункі. Арганізатары папярэджваюць: гэта задача — няпростая. Жабкі будуць схаваныя не ў самых відавочных месцах саду і экспазіцыйнай аранжарэі, таму «паляванне» сапраўды будзе займальным, а галоўнае, пазнавальным. Хто ведае, у якіх дзіўных месцах Батанічнага саду вы яшчэ не былі?
Мерапрыемства пройдзе з 12.00 да 16.00.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/centralny-batanichny-sad
[2] https://zviazda.by/be/tags/kvest-palyavanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/vosenski-sezon