У Брэсце затрыманы мужчына, які прыставаў да дзяўчынкі-падлетка, паведамілі [1] у МУС.
Інцыдэнт здарыўся на адной з вуліц горада. Невядомы нагнаў старшакласніцу па дарозе ў школу і паспрабаваў здзейсніць дзеянні сэксуальнага характару. Адбіўшыся ад незнаёмца, школьніца ўцякла і паведаміла аб тым, што адбылося, выкладчыкам.
На працягу сутак міліцыя затрымала 29-гадовага брэстаўчаніна, які нападаў. Устаноўлена яго дачыненне да аналагічных выпадкаў у горадзе. Распачата крымінальная справа.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd/3677
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[4] https://zviazda.by/be/tags/pedafiliya