Паведамілі [1] ў Белгідрамеце.
У найбліжэйшыя суткі будзе пераважаць воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (дождж, мокры снег), месцамі моцныя. Уначы ў асобных раёнах магчыма наліпанне мокрага снегу. Месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу ўсходні, паўднёва-усходні, днём пераменных напрамкаў умераны, парывісты.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 градусаў па паўночным захадзе да плюс 5 градусаў па паўднёвым усходзе, днём прагназуецца ад 0 да плюс 6 градусаў, у паўднёва-усходніх раёнах — 7-9 градусаў вышэй за нуль.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://belgidromet.by/ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/listapad-2
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[4] https://zviazda.by/be/tags/dozhdzh