Бежанцы ўдзячныя Беларусі за чалавечыя адносіны. Пра гэта ў эфіры «Беларусь 1» заявіў прадстаўнік міжнароднай арганізацыі курдскай і езідскай абшчын Фаград Амаран, паведамляе [1] БелТА.
«Усе дзякуюць за тое, што далі дах над галавой, за тое, што даюць гарачае харчаванне, аказваюць медыцынскую дапамогу, гэта значыць за чалавечыя адносіны», — сказаў Фаград Амаран.
Прадстаўнік курдскай абшчыны нагадаў, што не без удзелу краін Захаду сёння гэтыя людзі аказаліся ў такой сітуацыі. І сёння яны жадаюць патрапіць у Еўропу, дзе жывуць іх блізкія.
«У людзей там сваякі, родныя. Яны хочуць дабрацца да іх, уз’яднацца. Але мы бачым, што правы чалавека з боку Еўропы ніяк не выконваюцца», — адзначыў Фаград Амаран.
Паводле яго слоў, бежанцы знаходзяцца ў цяжкай сітуацыі і ніхто сілай іх у Беларусі не трымае. «Гэта ўсё трызненне нейкае, якое нясецца з усіх экранаў заходніх тэлеканалаў. Я прыехаў і асабіста пераканаўся, што сапраўды тут сілай нікога не трымаюць», — канстатаваў Фаград Амаран.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/predstavitel-kurdskoj-obschiny-bezhentsy-blagodarny-belarusi-za-chelovecheskoe-otnoshenie-471912-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bezhancy
[3] https://zviazda.by/be/tags/fagrad-amaran
[4] https://zviazda.by/be/tags/myazha