На ст. м. «Уручча» 28 лістапада адбыўся інцыдэнт з пасажырам, з-за чаго здымалася напружанне з кантактнай рэйкі і ненадоўга спыняўся рух цягнікоў. Пра гэта паведамілі [1] ў прэс-службе Мінскага метрапалітэна.
Зараз метрапалітэн працуе ў штатным рэжыме. Пасажырам прыносяць прабачэнні за часовыя нязручнасці.
Раней 28 лістапада яшчэ адзін інцыдэнт з пасажырам здарыўся на станцыі метро «Трактарны завод». У дадзеным выпадку таксама здымалася напружанне з кантактнай рэйкі, на некалькі хвілін спыняўся рух цягнікоў у адным кірунку.
Прэв’ю: Pixabay.com
Спасылкі
[1] http://Зараз метрапалітэн працуе ў штатным рэжыме. Пасажырам прыносяць прабачэнні за часовыя нязручнасці. Раней 28 лістапада яшчэ адзін інцыдэнт з пасажырам здарыўся на станцыі метро «Трактарны завод». У дадзеным выпадку таксама здымалася напружанне з кантактнай рэйкі, на некалькі хвілін спыняўся рух цягнікоў у адным кірунку.
[2] https://zviazda.by/be/tags/metro
[3] https://zviazda.by/be/tags/uruchcha-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/incydent
[5] https://zviazda.by/be/tags/pasazhyr