У Мінску пры пажары жылога дома загінула жанчына, на месцы здарэння працавалі следчыя, паведамляе [1] Следчы камітэт.
Увечары 27 лістапада ў экстранныя службы паступіла паведамленне аб узгаранні жылога дома, размешчанага на вул. Яснай. Падчас тушэння пажару ратавальнікі знайшлі цела жанчыны, яе асоба ўстанаўліваецца.
Следчыя ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі МНС і НКСЭ правялі агляд месца здарэння, апытаныя відавочцы, прызначаны шэраг даследаванняў для высвятлення абставінаў здарэння і прычын узгарання.
Паводле звестак ратавальнікаў, у выніку пажару пашкоджаны дах, кроквенная сістэма, перакрыцце жылога дома і маёмасць на плошчы 84 кв. м.
Партызанскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.
Прэв’ю: СК
Спасылкі
[1] https://sk.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/sk
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/smerc