Немагчыма заставацца абыякавай да праблем бежанцаў, асабліва шкада і хочацца дапамагчы менавіта дзецям. Такое меркаванне сёння БелТА выказала [1] другі сакратар Гродзенскага абкама ГА «БРСМ» Наталля Станюкевіч, якая працуе валанцёрам у пункце часовага размяшчэння бежанцаў.
Сёння для бежанцаў ідзе 21-ы дзень на мяжы. Яны працягваюць знаходзіцца ў пункце часовага размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры побач з пунктам пропуску «Брузгі». Дапамагаюць у аказанні дапамогі бежанцам і валанцёры, у тым ліку і якія прадстаўляюць моладзевую арганізацыю.
«Не першы раз прыязджаю сюды ў якасці валанцёра. Памятаю паездку ў адзін з першых дзён у лясны лагер ля мяжы. Няпростыя ўмовы, начоўкі пад адкрытым небам у халодныя ночы. Асабліва было шкада дзяцей. Заставацца абыякавай да іх праблем проста немагчыма», — адзначыла Наталля Станюкевіч.
«Цяпер яны, на шчасце, знаходзяцца пад дахам. Забяспечаны харчаваннем, вадой, цёплымі рэчамі. Па меры сіл спрабуем палегчыць іх сітуацыю, аказваем усю пасільную дапамогу. Ўдзельнічаем у раздачы ежы, фарміраванні прадуктовых набораў, таксама моладзевыя валанцёры задзейнічаны як перакладчыкі», — распавяла яна.
Штодня ў ТЛЦ дзяжураць валанцёры БРСМ з Гродна, а таксама раёнаў вобласці. Таксама моладзь рэгіёна працягвае збор гуманітарнай дапамогі для бежанцаў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/volonter-brsm-ne-mogla-ostatsja-bezuchastnoj-k-problemam-bezhentsev-osobenno-zhalko-detej-471942-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bruzgi-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/bezhancy
[4] https://zviazda.by/be/tags/tlc
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruska-polskaya-myazha
[6] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[7] https://zviazda.by/be/tags/valancyor-0