У Вялікабрытаніі ў афтальмалагічнай бальніцы Мурфілдс, якая знаходзіцца ў Лондане, пацыенту ўжывілі вочны пратэз, надрукаваны на 3D-прынтэры. Пра гэта паведамляе New York Post, перадае [1] МИР24.
Пацыентам, які атрымаў падобнае штучнае вока, стаў 40-гадовы інжынер Стыў Верзу. Гэтая аперацыя стала першай у гісторыі.
Раздрукаваны пратэз выглядае нашмат рэалістычней, чым мадэль, якую звычайна вырабляюць з медыцынскага акрылу. Інавацыйны пратэз паўтарае рухі сапраўднага вока. Орган, раздрукаваны на 3D-прынтэры, адрозніваецца глыбінёй зрэнкі.
Характэрна, што 3D-пратэз вырабляюць каля трох тыдняў. У той час як акрылавы робяць прыкладна паўтара месяца.
Пацыент, які паспяхова перанёс аперацыю, расказаў, што да гэтага ў яго стаяў традыцыйны пратэз, якога ён вельмі саромеўся. Новы выглядае «проста фантастычна».
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://mir24.tv/news/16485215/oftalmologi-vpervye-vzhivili-pacientu-napechatannyi-na-3d-printere-glaz
[2] https://zviazda.by/be/tags/voka
[3] https://zviazda.by/be/tags/medycyna
[4] https://zviazda.by/be/tags/navuka