Адміністрацыя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» падпісала мемарандум аб супрацоўніцтве са свабоднай эканамічнай зонай «Нарын» (Кыргызстан), паведамілі [1] ў прэс-службе парка.
Дакумент накіраваны на развіццё ўзаемадзеяння ў галіне інавацый, пашырэння міжнароднага і рэгіянальнага гандлю. Акрамя таго, мемарандум прадугледжвае садзейнічанне стартапам і навукова-даследчым праектам, супрацоўніцтва па прыцягненні кампаній, арганізацыі сумесных мерапрыемстваў.
СЭЗ «Нарын» — адна з буйнейшых свабодных эканамічных зон Кыргызстана.
Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» — асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі — машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб’ёмаў даных.
Прэв’ю: industrialpark.by
Спасылкі
[1] https://industrialpark.by/novosti/2021/velikij-kamen-budet-sotrudnichat-s-sez-naryn/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyaliki-kamen-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/kyrgyzstan
[4] https://zviazda.by/be/tags/sez-naryn