Следчае ўпраўленне УСК па Гродзенскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы аб забойстве з асаблівай жорсткасцю ў Слонімскім раёне, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка УСК па Гродзенскай вобласці Іну Пазняк.
Паводле звестак следства, ноччу 18 верасня ў адной з вёсак Слонімскага раёна падчас распівання спіртных напояў 58-гадовы гаспадар дома нанёс свайму знаёмаму больш за 30 удараў нажом, малатком і іншымі прадметамі па розных частках цела. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў 40-гадовы мясцовы жыхар памёр на месцы.
Раніцай наступнага дня абвінавачаны перамясціў цела загінулага і закапаў на агародзе. Пра гэта мужчына паведаміў у міліцыю. Пры правядзенні праверачных мерапрыемстваў гэтая інфармацыя пацвердзілася, на месца прыбыла следча-аператыўная група.
Следчым з прыцягненнем спецыяліста УГКСЭ па Гродзенскай вобласці праведзены агляд месца здарэння, дапытаныя абвінавачаны і сведкі. З удзелам абвінавачанага праведзена праверка паказанняў на месцы, у ходзе якой мужчына расказаў і наглядна прадэманстраваў абставіны злачынства.
Дарэчы, на дачыненне да злачынства правяраліся і іншыя асобы, якія бывалі ў двары абвінавачанага. Таму падчас папярэдняга следства праводзіліся экспертныя даследаванні, у тым ліку судова-медыцынскія, комплексныя генатыпаскапічныя, медыка-крыміналістычныя экспертызы.
Паводле заключэння судова-медыцынскай экспертызы, прычынай смерці пацярпелага сталі шматлікія цялесныя пашкоджанні, якія ўскладніліся вострай кровастратай. Па выніках правядзення комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы ўстаноўлена, што абвінавачаны на момант здзяйснення злачынства быў здольны ў поўнай меры ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі, у стане афекту не знаходзіўся.
Па выніках расследавання мужчыну прад’яўленае абвінавачванне па п. 6 ч. 2 арт. 139 (забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю) КК Беларусі. Ён заключаны пад варту.
Расследаванне крымінальнай справы завершана, справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/zhitel-slonimskogo-rajona-predstanet-pered-sudom-za-zhestokoe-ubijstvo-znakomogo-472109-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva
[3] https://zviazda.by/be/tags/sud
[4] https://zviazda.by/be/tags/slonimski-rayon
[5] https://zviazda.by/be/tags/ugkse
[6] https://zviazda.by/be/tags/grodzenskaya-voblasc