У Наваполацку кіроўца Peugeot пашкодзіў пяць аўтамабіляў, паведамілі ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, перадае [1] БелТА.
Інцыдэнт адбыўся ноччу 28 лістапада. П’яны кіроўца 1993 года нараджэння рухаўся на небяспечнай хуткасці, не ўлічыў дарожныя і ўмовы надвор’я і сутыкнуўся з прыпаркаванымі аўтамабілямі. Кіроўца легкавіка не пацярпеў.
Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці заклікае відавочцаў паведамляць пра нецвярозых удзельнікаў дарожнага руху ў міліцыю. Званок можа выратаваць чыёсьці жыццё.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/pjjanyj-voditel-v-novopolotske-povredil-5-priparkovannyh-avto-472131-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pyany-kirouca
[3] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/dai
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhautainspekcyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/navapolack