Беларусы ніколі не дзялілі людзей на сваіх і чужых, заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу. Пра гэта журналістам заявіла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Палаты прадстаўнікоў Аксана Гайдук, каментуючы сітуацыю на беларуска-польскай мяжы, перадае [1] БелТА.
У адрозненне ад краін Захаду беларусы не кінулі бежанцаў у бядзе, падаўшы ім прытулак і харчаванне, імкнучыся аказаць усю неабходную гуманітарную дапамогу. «Гэта пацвярджэнне таго, што ў нас сацыяльна арыентаваная дзяржава, якая накіравана на рэальную падтрымку любога грамадзяніна», — сказала Аксана Гайдук.
Па яе словах, беларусы не дзеляць людзей на сваіх і чужых. «Калі чалавек трапляе ў цяжкую сітуацыю — заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу», — адзначыла парламентарый.
Фота: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/deputat-belorusy-nikogda-ne-delili-ljudej-na-svoih-i-chuzhih-472135-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bruzgi-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/bezhancy
[4] https://zviazda.by/be/tags/tlc
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruska-polskaya-myazha