Сямейны скандаліст напаў на супрацоўнікаў міліцыі. Аб гэтым паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, перадае [1] БелТА.
«У пятніцу ўвечары мінчанка паведаміла ў аператыўна-дзяжурную службу Фрунзенскага РУУС аб тым, што скандаліць яе п’яны сужыцель. На месца выбыў участковы інспектар міліцыі. Супрацоўнік склаў у дачыненні да дэбашыра пратакол па ч. 2 арт. 10.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Пры дастаўленні ў РУУС для далейшага разбору мужчына з мэтай перашкодзіць законнай дзейнасці супрацоўнікаў нанёс міліцыянеру-вадзіцелю не менш двух удараў у галаву і прычыніў цялесныя пашкоджанні ўчастковаму інспектару міліцыі», — распавялі ў ГУУС.
Вядома, што непрацуючы мужчына раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.
Па факце гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі ўзбуджаная крымінальная справа, праверка працягваецца.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-minske-semejnyj-skandalist-napal-na-sotrudnikov-militsii-472301-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/guus-mingarvykankama
[5] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava