Меры, якія прымаюцца краінамі ў сувязі з з’яўленнем амікрон-штаму каранавіруса павінны быць прапарцыйнымі рызыкі і адпавядаць Міжнародным медыка-санітарным правілам. Пра гэта заявіў сёння генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Аданам Гебрэйесус, паведамляе [1] ТАСС.
Выступаючы ў Жэневе на брыфінгу для прадстаўнікоў краін-членаў СААЗ, ён выказаў занепакоенасць тым, што некаторыя дзяржавы прынялі «рэзкія і ўсёабдымныя меры, якія не заснаваныя на сведчаннях ці ж не з’яўляюцца эфектыўнымі самі па сабе і якія толькі ўзмацняюць няроўнасць».
«Мы заклікаем усе краіны-члены прымаць рацыянальныя, прапарцыйныя рызыцы меры ў адпаведнасці з міжнароднымі медыка-санітарнымі правіламі, — падкрэсліў гендырэктар. — Глабальнае рэагаванне павінна быць спакойным, скаардынаваным і ўзгодненым».
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/13069971
[2] https://zviazda.by/be/tags/shtam-amikron
[3] https://zviazda.by/be/tags/saaz
[4] https://zviazda.by/be/tags/tedras-adanam-gebreyesus
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus