Пры пажары прыватнага дома ў Магілёве загінуў мужчына, паведамілі [1] ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
Паведамленне аб пажары дома па зав.Тарфяным ратавальнікам паступіла 30 лістапада ў 20.06. Па прыбыцці да месца выкліку адбывалася гарэнне ўнутры будынка, з-пад даху ішоў дым. Па словах суседзяў, у доме можа знаходзіцца чалавек.
Ратавальнікамі ў пакоі знойдзены абгарэлы труп гаспадара дома — мужчыны 1961 года нараджэння, які пражываў адзін і нідзе не працаваў. Пошук загінулага быў абцяжараны высокай тэмпературай і шчыльным задымленнем.
У выніку пажару знішчана маёмасць у доме. Прычына ўзгарання высвятляецца.
Фота: Магілёўскае абласное УМНС
Спасылкі
[1] https://mogilev.mchs.gov.by/novosti/372500/?_ga=2.101320257.194344593.1638341515-630260662.1626067839
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/magilyou