Жыхар Бабруйска за год тройчы стаў ахвярай кіберзлачынцаў і пазбавіўся амаль Br2 тыс., паведамілі [1] ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
«У студзені 54-гадоваму мужчыну ў Viber паступіў званок ад нібыта супрацоўніка банка, у час размовы з якім ён прадаставіў рэквізіты сваёй банкаўскай карты. Тады з яе было выкрадзена больш як Br1 тыс.», — расказалі ва УУС.
У маі яму зноў паступіў званок у месэнджэры — які тэлефанаваў таксама прадставіўся супрацоўнікам банка. І мужчына зноў прадаставіў рэквізіты сваёй карты, з якой ашуканец выкраў больш за Br200.
«Трэці раз бабруйчанін звярнуўся ў міліцыю ў кастрычніку з такой жа заявай, як у першы і другі раз. Без усялякіх сумненняў і падазрэнняў на тое, што яго могуць падмануць, ён падаў рэквізіты карты невядомаму мужчыну, які прадставіўся супрацоўнікам банка. На гэты раз з карткі было спісана больш за Br600», — адзначылі праваахоўнікі.
Па гэтых фактах узбуджаны крымінальныя справы.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://mogilev.mvd.gov.by/ru/news/6254
[2] https://zviazda.by/be/tags/mahlyarstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[4] https://zviazda.by/be/tags/kiberzlachynstva