У рабоце з моладдзю трэба адыходзіць ад фармалізму, спрабаваць размаўляць з ёй на блізкай, зразумелай ёй мове. Такую думку выказаў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка ў час выязнога пасяджэння калегіі Адміністрацыі Прэзідэнта па пытаннях рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, перадае [1] БелТА.
«У рабоце з моладдзю трэба адыходзіць ад фармалізму, спрабаваць размаўляць у тым ліку на мове сучаснай моладзі», — сказаў Ігар Сергеенка. На думку, якая часам гучыць, што моладзь мы ўпусцілі, ён адрэагаваў так: «Я з гэтым абсалютна не згодны. Можа, нейкую частку і ўпусцілі. І сёння трэба больш увагі ўдзяліць (фарміраванню. — Заўвага БелТА) актыўнай грамадзянскай, патрыятычнай пазіцыі».
Ён звярнуў увагу: калі сёння ў Беларусі не будуць працаваць з моладдзю, то знойдуцца іншыя, хто гэта зробіць. «Не сакрэт, што сёння многія маладыя людзі едуць на вучобу ў Польшчу, Расію, — прывёў прыклад Ігар Сергеенка. — Гэта таксама тэма, якая патрабуе вырашэння не ў плане забарон, а ў плане павышэння ўзроўню адукацыйнага працэсу, яго прывабнасці ў нас у краіне».
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/sergeenko-razgovarivat-s-molodezhjju-nado-bez-formalizma-i-na-ee-jazyke-472439-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ihar-sierhiejenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[4] https://zviazda.by/be/tags/administracyya-prezidenta